Беларускі калегіум: Набор на новую адукацыйную праграму

Беларускі Калегіум у партнёрстве з Інстытутам "Палітычная сфера", грамадскімі аб’яднаннямі "Ліберальны клуб" і "Еўрапейскі клуб" (Беларусь), Універсітэтам Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытутам ВКЛ (Літва) абвяшчае набор на новую адукацыйную праграму "Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура". Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты ў гэтай галіне. Апроч лекцыяў і семінараў, праграма ўключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

Праграма прадугледжвае выкладанне асноваў сучаснай еўрапейскай палітыкі, эканомікі і культуры. Заняткі праводзяць вядучыя беларускія спецыялісты. Навучальны курс уключае майстар-класы, практычныя заняткі і летнюю школу.

Заняткі будуць праходзіць штосераду з 18.30 да 21.30 з 14 студзеня да 31 траўня 2015 года. Летняя школа пройдзе ў чэрвені 2015 года.

Перавага будзе надавацца студэнтам старэйшых курсаў і асобам з вышэйшай адукацыяй.

Праграма "Еўрапейскі саюз: палітыка, эканоміка, культура" арыентавана на атрыманне сучасных ведаў і тэхнік інтэлектуальнай працы і не дублюе існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных навучальных установаў.

Навучанне бясплатнае. Сертыфікат Беларускага Калегіума не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.

Для запісу неабходна да 8 снежня 2014 года запоўніць анлайн-анкету. Матывацыйны ліст (памер - да 1 старонкі) павінен змяшчаць досвед вывучэння еўрапейскай праблематыкі, прычыны паступлення на праграму ў Беларускі Калегіум, планы будучай прафесійнай кар'еры.

Спіс навучальных курсаў:

  • "Уводзіны ў сучасную еўрапейскую палітыку" (Андрэй Казакевіч, доктар палітычных навук, Інстытут "Палітычная сфера"),
  • "Уводзіны ў еўрапейскую інтэграцыю" (Алесь Лагвінец, Вераніка Мазуркевіч, "Еўрапейскі клуб"),
  • "Усходняя палітыка Еўрапейскага звязу. Дачыненні ЕЗ і Беларусі" (Яўген Прэйгерман, "Ліберальны клуб"),
  • "Еўропа і яе "іншыя": культурнае памежжа і сутыкненне цывілізацый" (Ігар Бабкоў, кандыдат філасофскіх навук, Інстытут філасофіі НАН Беларусі),
  • "NATO і еўрапейская палітыка бяспекі" (Вячаслаў Пазняк, кандыдат філасофскіх навук, ЕГУ),
  • "Палітыка памяці ў аб’яднанай Еўропе" (Аляксей Ластоўскі, кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут "Палітычная сфера"),
  • "Гісторыя і тэорыя дэмакратыі ў сучаснай Еўропе" (Уладзімір Роўда, кандыдат філасофскіх навук),
  • "Палітыка Еўразвязу ў дачыненні да краінаў Блізкага Ўсходу і Кітаю" (Аляксандр Філіпаў, кандыдат палітычных навук, Беларускі ўніверсітэт культуры і мастацтваў),
  • "Уводзіны ў эканоміку Еўрапейскага звязу" (Антон Болтачка, "Ліберальны клуб"),
  • "Публічная палітыка Еўрапейскага звязу" (Вадзім Смок, Інстытут "Палітычная сфера"),
  • "Еўрапейская медыя-прастора" (Аляксей Крывалап, кандыдат культуралогіі, Інстытут "Палітычная сфера"),
  • "Еўрапейская і еўраатлантычная інтэграцыя (на прыкладзе краін Балтыі)" (Андрэй Валодзькін, кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на е-мэйл: kalehium@gmail.com.

 

Паводле Adukacyja.info.