Беларускі дзіцячы хоспіс: Вакансія юрыста (Мінск)

Грамадская дабрачынная арганізацыя "Беларускі дзіцячы хоспіс" (Мінск) шукае юрыста.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- досвед працы юрыстам мінімум 5 гадоў,

- веданне ангельскай мовы і беларускага заканадаўства.

Вітаюцца: дакладнасць, адказнасць, навыкі працы над некалькімі задачамі адначасова, таварыскасць і здольнасць працаваць у камандзе, увага да дэталяў, інш.

Досвед працы ў некамерцыйнай арганізацыі ёсць перавагай.

У абавязкі юрыста ўваходзяць:

  • кансультаванне сем'яў па іх правах (напісанне лістоў у дзяржаўныя органы па аказанне дапамогі ў вырашэнні праблемаў, аналіз магчымых варыянтаў развіцця падзей),
  • падрыхтоўка кантрактаў і дамоў (у тым ліку знешнеэканамічных),
  • прадстаўніцтва і абарона інтарэсаў арганізацыі ў органах дзяржкіравання і ўстановах,
  • падрыхтоўка службовых інструкцый, калектыўных і працоўных дамоў, а таксама дамоў матэрыяльнай адказнасці,
  • да т.п.

Памер заробку - 10 млн. беларускіх рублёў. Кандыдаты мусяць дасылаць рэзюмэ на е-мэйл: Yulia.Lazovskaya@gmail.com. Дэдлайн - 24 лютага 2016 года.

 

Крыніца: Hospice.by.