Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам шукае юрысконсульта

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне "Беларуская асацыяцыя двапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам" шукае юрысконсульта для ажыццяўлення поўнага юрыдычнага суправаджэння арганізацыі.

Працоўныя абавязкі: аналіз заканадаўства ў сферы сацыяльнага забеспячэння і падрыхтоўка прапаноў па яго ўдасканаленні; кансультаванне па пытаннях грамадзянскага, працоўнага права, права сацыяльнага забеспячэння; вядзенне карэспандэнцыі з дзяржаўнымі органамі; падрыхтоўка форм гаспадарчай дамовы, лакальных нарматыўных прававых актаў, інш.; размяшчэнне прававой інфармацыі на сайце арганізацыі.

Юрысконсульт мае рабіць прававое суправаджэнне дзейнасці арганізацыі ды яе ўнітарных прадпрыемстваў.

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне права, уважлівасць, акуратнасць. Спецыяліст мае магчымасць удзельнічаць у разнастайных праектах, навучацца і стажыравацца за межамі Беларусі. Графік працы - з 9:30 да 17:00.

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ на е-мэйл: info@belapdi.org. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Паводле Belapdi.org.