Беларусь у фокусе - міжнародны журналісцкі конкурс 2016

Інфармацыйны офіс "Беларусь у фокусе" (Польшча) ў партнёрстве з Прэс-Клубам Беларусь (Мінск) ладзіць міжнародны конкурс "Belarus in Focus 2016".
У конкурсе могуць удзельнічаць журналісты і журналісткі, якія пішуць пра Беларусь у замежных СМІ.

Конкурсныя артыкулы могуць датычыцца палітыкі, эканомікі, міжнародных сувязей, культуры - усяго, што звязана з Беларуссю.

Журы конкурсу:

Вітаюцца конкурсныя артыкулы на ангельскай мове. Сябры журы змогуць прачытаць матэрыялы на беларускай, рускай, украінскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай, славацкай і венгерскай мовах і рэкамендаваць іх да перакладу.

На конкурс можна адсылаць матэрыялы, якія апублікаваны ў перыяд з 1-га студзеня па 31-га снежня 2016 года. Падаць заяўку неабходна на гэтай старонцы.

Дэдлайн - 22 студзеня 2017 года. Падрабязней пра конкурс - тут.

Прызы конкурсу:

  • 3 сертыфікаты на суму 500 еўра на прафесіянальнае развіццё (журналісцкая вандроўка ў Беларусь, адукацыйныя праграмы, інш.) для журналістаў з досведам працы больш за 3 гады;
  • 3 сертыфікаты на суму 300 еўра на прафесіянальнае развіццё (журналісцкая вандроўка ў Беларусь, адукацыйныя праграмы, інш.) для журналістаў з досведам працы менш за 3 гады.

Пераможцы конкурсу пройдуць 3-дзённы варкшоп ў Мінску з удзелам сябраў журы, міжнародных экспертаў і журналістаў.

Крыніца: BelarusInFocus.info