БДІПЧ/АБСЕ шукае эксперта па гендэрных пытаннях, заканадаўстве і бюджэтаванні

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе шукае эксперта для падрыхтоўкі рэкамендацый у галіне гендэрна-адчувальнага заканадаўства і бюджэтавання.

БДІПЧ/АБСЕ робіць дапаможнік-кіраўніцтва, заснаванае на лепшых замежных практыках рэгіёна АБСЕ для дапамогі ажыццяўленні дзяржаўнай палітыкі, якая ўлічвае гендэрныя пытанні.

Мэта Бюро - развіццё патэнцыялу Нацыянальнай Рады па гендэрных пытаннях Беларусі і адпаведных міністэрстваў (міністэрства юстыцыі, міністэрства фінансаў), а таксама Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пры фармуляванні, імплементацыі, каардынацыі заканадаўчых мер.

БДІПЧ/АБСЕ аказвае дапамогу ў прамоўцыі палітычнага ўдзелу жанчын і экспертную падтрымку ў працэсе замацавання дэмакратычных інстытутаў для прасоўвання гендэрнай роўнасці.

Дапаможнік будзе ўключаць агляд існуючых у Беларусі практык і ацэнку няроўнасці і магчымасцей жанчын і мужчын, а таксама рэкамендацыі па паляпшэнні сітуацыі, гендэрны аналіз заканадаўства і бюджэтавання.

Эксперт будзе працаваць на працягу 24 дзён у перыяд з 1 кастрычніка па 9 снежня 2016 года. Лакацыя - па месцы жыхарства, прадугледжана адна вандроўка ў Вену (Аўстрыя), дзе знаходзіцца штаб-кватэра АБСЕ (22-25 лістапада 2016 года, дакладная дата ўдакладняецца).

Патрабаванні да кандыдатаў: вышэйшая адукацыя ў галіне гендэрных пытанняў, права, палітычных навук, грамадскіх навук, да т.п.; мінімум 7 год працоўнага досведу ў сферы гендэрнай роўнасці і дэмакратычнага кіравання; веданне механізмаў гендэрнай роўнасці, палітык і трэндаў; свабоднае валоданне ангельскай мовай; арганізатарскія здольнасці; палітычны такт і здольнасць узаемадзейнічаць з разнастайнымі палітычнымі бакамі, прадстаўляць інфармацыю ў аб'ектыўнай, нейтральнай і паважлівай форме; інш.

Вітаецца валоданне беларускай мовай.

Кандыдаты мусяць адправіць CV, матывацыйны ліст і план дапаможніка (на 3 старонкі) на е-мэйл: recruit@odihr.pl. Заяўкі без плана дапаможніка не прымаюцца. Дэдлайн падачы заяўкі - 13 верасня 2016 года. Дадатковая інфармацыя - на гэтай старонцы.

Паводле OSCE.org