БДІПЧ/АБСЕ: Семінар па моладзевым актывізме і барацьбе з дыскрымінацыяй (Будапешт)

3-4 лістапада 2016 года ў Будапешце (Венгрыя) пройдзе семінар па пытаннях моладзевага актывізму. Арганізатар - Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Удзельнікі мерапрыемства абмяркуюць сучасныя выклікі перад актывістамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, ў сферы барацьбы з антысемітызмам, прасоўванні талерантнасці, развіцці альтэрнатыўных формаў палітычнага ўдзелу, інш.

У семінары будуць удзельнічаць 3 групы актывістаў

1. "Голас". У фокусе - анлайн-актывізм і нефармальныя формы палітычнага ўдзелу (блогеры, прадстаўнікі суполак у сацыяльных медыя).

2. "Уплыў". Мае адносіны да паўафійцыйных формаў палітычнага ўдзелу, у фокусе - грамадскія арганізацыі, якія адвакатуюць і лабіруюць палітычныя змены.

3. "Кіраванне". Афіцыйныя механізмы палітычнага ўдзелу - такія, як палітычныя партыі, кіруючыя інстытуты (маладыя парламентарыі, прадстаўнікі ўрадавых структур, гарадскіх саветаў, палітычныя дарадцы, інш.).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 18-35 год;
  • мінімум 2 гады досведу ўдзелу ў грамадскай супольнасці (супрацоўніцтва ў НДА, студэнцкіх радах, мясцовых і нацыянальных палітычных партыях, праваабарончых асацыяцыях, г.д.);
  • валоданне ангельскай мовай;
  • дзейнасць у супольнасці і дэманстрацыя патэнцыялу ў галіне правоў чалавека, талерантнасці, барацьбы з дыскрымінацыяй (з антысемітызмам, расізмам, ксенафобіяй, гендэрнай няроўнасцю, неталератнымі адносінамі да цыган, мусульман, хрысціян і інш. супольнасцей на аснове веравызнання ці інш. прыкмет).

БДІПЧ/АБСЕ пакрывае выдаткі на пражыванне і дарогу.

Каб зарэгістравацца на семінар, неабходна адправіць заяўку і CV на ангельскай мове на е-мэйл:  WordsIntoAction@ODIHR.pl (з тэмай ліста "Youth Activism Seminar 2016").

Дэдлайн - 18 верасня 2016 года. Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

Паводле Edu-Active.com