БДІПЧ/АБСЕ: Набор у місію назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе набірае ў каманду ўдзельнікаў місіі назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.

БДІПЧ/АБСЕ набірае асістэнтаў, перакладчыкаў, вадзіцеляў, праграмістаў, экспертаў у медыяаналітыцы і бяспецы, г.д. Тэрмін працы складае 6-8 тыдняў (у залежнасці ад пазіцыі).

Кандыдаты/кандыдаткі мусяць даслаць CV на ангельскай мове і матывацыйны ліст на е-мэйл: hr-belarus@odihr.pl (у CV неабходна пазначыць пажаданую пазіцыю ў місіі). Падрабязная інфармацыя - тут.

Паводле OSCE/ODIHR, 34mag.net.