БАСС: Майстар-клас па публічнай прамове (Мінск)

3-га красавіка 2016 года ў Мінску пройдзе майстар-клас па публічнай прамове, які ладзіць Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь). Вядоўцы занятку - трэнеры кампаніі "Orator Club".

Майстар-клас "Тры кіты публічнага слова" пройдзе па адрасе: вул. Старынаўская, 15. Пачатак - а 15-й гадзіне.

Тэмы майстар-класу:

- Публічныя прамовы як шлях лідэра.

- Ад страху да жарсці (тэхніка "Джобс").

- Перамога вымагае падрыхтоўкі (тэхніка "Самурай").

- Свабода імправізацыі (тэхніка "Канатаходзец").

- Уцягненне аўдыторыі (3 інструменты кіравання).

Унёсак удзельніка складае 50 тыс. бел. рублёў. Для запісу на майстар-клас неабходна запоўніць анлайн-анкету.

 

Паводле Aboss.by.