БАСС: Майстар-клас па фінансавай пісьменнасці для моладзі (Мінск)

19 сакавіка 2016 года ў Мінску Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) ладзіць майстар-клас па фінансавай пісьменнасці.

Вядоўца мерапрыемства - Ігар Кануннікаў, трэнер бізнес-клуба "Golden Club", - распавядзе:

- як навучыцца кіраваць сваімі фінансамі,

- якія існуюць інструменты для стварэння пасіўнага даходу,

- якім чынам разбірацца ў "актывах" і "пасівах". Удзел платны.

Унёсак удзельніка складае 50 тыс. беларускіх рублёў. Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю да 23:59 17 сакавіка 2016 года. Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца да спадарыні Крысціны Мурашовай па тэл.: (029) 615 03 24, на е-мэйл: ChristinaMurashova@gmail.com.

Мерапрыемства пройдзе па адрасе: Мінск, вул. С.Ясеніна, 141. Пачатак - а 15-й гадзіне.

 

Паводле Aboss.by.