БАСС: Апытанне студэнтаў па тэме размеркавання ў Беларусі

Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь) запрашае выпускнікоў універсітэтаў 2016 года (любой формы навучання) прайсці апытанне, прысвечанае тэме размеркавання ў Беларусі.

Са студзеня 2016 года Братэрства ладзіла кансультацыі студэнтаў, выпуснікоў і маладых спецыялістаў па юрыдычных пытаннях "размеркавання" і "адпрацоўкі" ў Беларусі.

Зараз арганізацыя ажыццяўляе апытанне ў аналітычных і статыстычных мэтах. Удзел у апытанні ананімны.

Для ўдзелу ў апытанні неабходна запоўніць анлайн-анкету. Вынікі даследавання будуць апублікаваныя на сайце Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання.

 

Паводле ABoss.by.