Бакалаўрыят у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе

Урад Швецыі прапануе 20 грантаў для выпускнікоў школ і студэнтаў з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, для навучання ў бакалаўрыяце па спецыяльнасці "Эканоміка і Бізнэс" у Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе (Латвія).

Патрабаванні да кандыдатаў:
- атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі да ліпеня 2016 года альбо раней,
- мець сярэдні бал па матэматыцы і ангельскай мове не ніжэй за 7 па дзесяцібальнай шкале.

Этапы конкурсу на атрыманне гранту:
І. Да 8 красавіка 2016 года неабходна запоўніць анлайн-заяўку на сайце Школы. Заяўка ўключае:

  • інфармацыю з асабістымі і кантактнымі дадзенымі,
  • скан-копію атэстата ці выпіску адзнак за першае паўгоддзе (для выпуснікоў 2016 года),
  • матывацыйны ліст (400 словаў),
  • дыпломы, сертыфікаты, граматы, якія сведчаць пра досвед працы, дасягненні і актыўную пазакласную дзейнасць.

ІІ. 23 красавіка кандыдаты мусяць здаць уступны тэст ў адным з наступных гарадоў: Мінск, Рыга, Кіеў, Кішанёў, Вільнюс, Талін, Тбілісі, Санкт-Пецярбург. Тэст складзены на ангельскай мове і ўключае 3 дысцыпліны: "Ангельская мова", "Матэматыка", "Логіка". Тэст скіраваны на ацэнку аналітычнага і крытычнага мыслення ў навучэнцаў.

ІІІ. Паспяховыя кандыдаты будуць запрошаны на сумоўе, якой ладзіцца на ангельскай мове на працягу 30 хвілін. Сумоўе пройдзе ў перыяд з 9 па 20 траўня.
ІV. 26 траўня будуць абвешчаны абраныя кандыдаты, якія атрымаюць пацверджанні аб залічэнні ў Стакгольмскую школу эканомікі ў Рызе і атрымаюць неабходныя для амбасады Латвіі дакументы.
Пачатак вучобы - 22 жніўня 2016 года.

Памер гранта для навучання складае 30 тыс. еўра. Грант кампенсуе выдаткі на працягу 3-х гадоў навучання і пакрывае кошт навучання, пражыванне і ўключае штомесячную стыпендыю ў памеры 200 еўра.

Больш падрабязная інфармацыя - на гэтай старонцы. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца на е-мэйл: dlabok@sseriga.edu (Дар'я).

 

Паводле: Adukacyja.info.