"Бацькаўшчына": Конкурс тэкстаў пра беларускае замежжа

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына" ладзіць конкурс тэкстаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці беларускага замежжа.

Прымаюцца арыгінальныя аўтарскія тэксты навуковага, навукова-папулярнага, публіцыстычнага жанру, прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці беларусаў у замежжы. Конкурсныя працы тэматычна могуць уключаць:

- біяграфіі беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, кампазітараў, палітыкаў, грамадскіх і іншых дзеячаў, чыё жыццё і творчасць звязаны з замежжам;
-  асэнсаванне творчай спадчыны дзеячаў беларускага замежжа;
-  гісторыю масавых эміграцый, перасяленняў беларусаў;
-  прысутнасць беларусаў у асобнай краіне,

- аповед пра дзейнасць беларускіх прадстаўніцтваў на Захадзе: Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, Беларускай цэнтральнай рады;
- дзейнасць асобных беларускіх арганізацый, суполак, калектываў, СМІ;
-  сацыяльны, эканамічны, культурны аспект існавання беларускага замежжа.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як прафесійныя навукоўцы і даследчыкі, так аматары і пачаткоўцы з Беларусі і замежжа.
Тэксты памерам каля 40 тыс. сымбаляў мусяць быць напісаныя на беларускай мове. Раней апублікаваныя працы/матэрыялы не прымаюцца.

Конкурсныя матэрыялы неабходна дасылаць на е-мэйл: zbsb.minsk@gmail.com (з тэмай ліста "На конкурс").

Дэдлайн - 1 сакавіка 2016 года. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле: ZBSB.org.