Асамблея НДА стварае базу трэнераў для грамадскай супольнасці

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі стварае базу трэнераў для грамадскай супольнасці.

Мэта стварэння гэтай базы - дапамога беларускім няўрадавым арганізацыям у пошуку трэнэраў у розных сферах: еўраінтэграцыі, гендэрнай роўнасці, экалогіі, развіцця арганізацыі, фандрайзінгу, вырашэнні канфліктаў, развіцці супольнасці, кампутарнай бяспецы, аратарскага майстэрства, SMM і г.д.

Асамблея НДА працягвае збіраць анкеты трэнэраў/трэнэрак. Калі Вы жадаеце трапіць у спіс трэнераў-прафесіяналаў, калі ласка, запоўніце анлайн-анкету.

 

Паводле BelNGO.info.