Асамблея НДА: Конкурс малых справаў 2015

Асамблея НДА Беларусі ладзіць Конкурс малых справаў 2015. Да ўдзелу запрашаюцца беларускія грамадскія арганізацыі і грамадзянскія ініцыятывы, якія маюць ідэі актывізацыі грамадзянскай супольнасці і здольныя іх рэалізаваць.

Прыярытэты конкурсу:

- дзейнасць, скіраваная на абарону правоў чалавека,

- развіццё грамадзянскай супольнасці,

- выяўленне актыўных і матываваных людзей і іх удзел у грамадскім жыцці Беларусі,

- правядзенне мясцовых і агульнанацыянальных грамадскіх кампаніяў,

- абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці і фармаванне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 12 ліпеня 2015 года даслаць заяўку на е-мэйл: BelKonkurs2015@gmail.com.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы конкурсу знаходзіцца тут.

 

Паводле BelNGO.info.