Асацыяцыя Eўрапейскага Бізнесу запрашае на Job Shadows Days (Мінск, Брэст)

З 18 па 29 красавіка 2016 года Асацыяцыя Еўрапейскага Бізнэсу (Мінск) ладзіць "Job Shadow Days" - ініцыятыву карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці - аднадзённыя візіты лепшых навучэнцаў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў у прыватныя кампаніі. АЕБ прапануе іх кіраўнікам і супрацоўнікам стаць ментарамі для студэнтаў.

Падчас ментарства на працягу стандартнага працоўнага дня дасведчаныя спецыялісты ў рэальных абставінах пазнаёмяць будучых выпускнікоў з прафесійнымі абавязкамі (shadowing).

Калі Вашая кампанія знаходзіцца ў Мінску ці Брэсце і Вы жадаеце стаць ментарам альбо выказаць пажаданні пра тое, якія студэнты Вам неабходныя (спецыяльнасць, курс, т.п.), калі ласка, лістуйце на электронную скрыню: pavel.berasneu@aebbel.by. Дэдлайн - 5 красавіка 2016 года.

Удзел студэнтаў і ментараў у "Job Shadow Days" бясплатны. Падрабязнасці - тут.

 

Паводле AEBbel.by.