Асабістая справа - варкшоп для дзяўчат (Мінск)

14 верасня 2016 года ў Мінску пройдзе варкшоп "Асабістая справа", прызначаны для дзяўчат, якія хочуць распачаць уласную бізнес-справу.

На мерапрыемства запрашаюцца: актывісткі, якія жадаюць рэалізоўваць сацыяльныя праекты; прадпрымальніцы; аўтаркі ідэй новых праектаў. Тэмы сустрэчы: дыялог з уладай і медыя, вызначэнне мэтавай аўдыторыі і праца з ёй.

Пачатак - а 19-й. Анлайн-рэгістрацыя ўдзельніц ідзе да 11 верасня 2016 года. Колькасць месцаў абмежаваная (варкшоп разлічаны на 30 удзельніц).

Даведкі па тэл.: (025) 907 35 08, праз е-мэйл: info@prowomen.by. Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі "[Не]жаночая справа". Падрабязнасці - на гэтай старонцы.

 

Паводле ProWomen.by.