Арт Сядзіба: Арт-лекцыя - адукацыйная праграма (Мінск)

Некамерцыйная арганізацыя "Арт Сядзіба" (Мінск) запрашае да ўдзелу ў адукацыйнай праграме "Арт-лекцыя".

Серыя лекцыяў уключае сустрэчы з арт-менеджэрамі, дзеячамі культуры і журналістамі.

Тэмы лекцыяў: арганізацыя канцэртаў і фестываляў, таямніцы акторскай працы, выданне ўласнай кнігі, асвятленне арт-івэнтаў, як здымаць якасныя кліпы, як паставіць спектакль і зняць кіно, як паводзіць сябе на сцэне і інш.

Усе лекцыі будуць напоўнены "энерджайзерамі", з дапамогай якіх усе удзельнікі пазнаёмяцца паміж сабою.

Рэгістрацыя на кожную лекцыю будзе ажыццяўляцца на сайце "Арт Сядзібы".

Першы трэнінг-лекцыя "SMM і праца ў сферы культуры за межамі сваёй канапы" пройдзе 4 снежня 2015 года. Зарэгістравацца можна тут.

Крыніца: Artsiadziba.by.