Арх.Про.Свет: Архітэктурны форум па гарадскім асвятленні Полацка

4-10 красавіка 2016 года пройдзе архітэктурны форум "Арх.Про.Свет: як асвятліць Полацк?".

Форум ёсць часткай праекту "ГорСвет", які фінансуецца Еўразвязам і скіраваны на мадэрнізацыю сістэмы вулічнага асвятлення Полацка.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты архітэктурных і дызайнерскіх спецыяльнасцей, якія будуць працаваць над праектамі па гарадскім асвятленні Полацку - яго гістарычных славутасцяў, вуліц і двароў. Кандыдаты на ўдзел мусяць прапанаваць крэатыўныя, інавацыйныя і энергаэфектыўныя канцэпцыі. Лепшыя прапановы і канцэпцыі будуць увасоблены падчас рэалізацыі праекту "ГорСвет" або ўключаны ў стратэгію развіцця гарадскога асвятлення Полацка. Куратарамі студэнцкіх каманд стануць архітэктары, дызайнеры і тэхнічныя эксперты з Беларусі і Латвіі.

Падчас форуму архітэктары, дызайнеры, сацыёлагі і ўрбаністы распавядуць, якім чынам новыя тэхналогіі ўплываюць на асвятленне сучасных гарадоў і як само асвятленне можа "ажыўляць" цэлыя раёны.

Сярод вядоўцаў форуму:
•    Іван Краўцоў - арт-дырэктар "Архітэктурнага бюро 35" (Мінск, Беларусь);
•    Таццяна Сініцына - светадызайнер, выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (Мінск, Беларусь);
•    Ганна Пазняк - сацыёлаг, выпускнік Інстытута медыя, архітэктуры і дызайну "Стрелка" (Масква, Расійская Федэрацыя)

Арганізатары забяспечваюць для ўдзельнікаў бясплатны транспарт з Мінска (у два бакі), пражыванне і сняданак, абед і вячэру.

Каб удзельнічаць у мерапрыемстве, неабходна запоўніць анлайн-анкету. З праграмай форуму можна азнаёміцца тут. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да спадара Стаса Гарэліка, PR-менеджэра фонда "Інтэракцыя", па тэл: (017) 334 24 76, (029) 706 73 11, альбо праз е-мэйл: gorelik@eu-belarus.net

 

Крыніца: EU-Belarus.net.