АПБ: Вакансія спецыяліста па развіцці камерцыйных актыўнасцяў

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" шукае спецыяліста па развіцці камерцыйных актыўнасцяў для працы ў "Водна-балотным цэнтры АПБ".

Патрабаванні да кандыдатаў:

- вышэйшая адукацыя ў галіне маркетынгу, турызму альбо менеджмэнце праектаў,

- веданне ангельскай мовы.

Вітаецца досвед развіцця камерцыйных актыўнасцяў.

У абавязкі ўваходзяць: запуск адукацыйных курсаў, арганізацыя майстар-класаў, дзіцячых майстэрняў, экскурсій для беларусаў і замежнікаў; распрацоўка новых відаў дзейнасці і ўсталяванне сувязей з аўдыторыяй, якая здольна прыносіць прыбытак, інш.

Умовы працы - поўная занятасць. Месца працы - офіс арганізацыі ў Мінску (вул. Парніковая, 11).

Кандыдаты мусяць даслаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на электронную скрыню: hrm@ptushki.org (з тэмай ліста "Камерцыйны супрацоўнік ВБЦ"). Дэдлайн - 21 лютага 2016 года. Па дадатковых пытаннях можна звяртацца па тэл.: (029) 635 53 87. Поўная інфармацыя - тут.

 

Паводле Ptushki.org.