Анлайн-курс па праблемах змянення клімату

Група Сусветнага банку запрашае на дыстанцыйны курс "Зменьшыць нагрэў: Чым пагражае павышэнне сусветнай тэмпературы на 4 °C?". Навучэнцы пазнаёмяцца з самымі апошнімі навуковымі дадзенымі і меркаваннямі палітыкаў пра глабальнае пацяпленне, даведаюцца пра магчымыя наступствы раставання ледавікоў, павышэння ўзроўню Сусветнага акіяну, цеплавых хваляў, а таксама пра ўдзеянне гэтых з'яў на селькую гаспадарку, даступнасць водных рэсурсаў, здароўе людзей і экасістэмы. Курс утрымлівае інфармацыю, як пазбегнуць негатыўных наступстваў.

Курс пройдзе з 20 красавіка па 22 траўня 2015 года. Працяг курсу - 5 тыдняў (па 3-5 гадзін на тыдзень). Дыстанцыйны курс складаецца з фільмаў, відэалекцыяў, інтэрактыўных тэстаў, заданняў і абмеркавання на форуме.

Працоўная мова навучання - ангельская. Па заканчэнні заняткаў навучэнцы атрымаюць пасведчанні.

Запіс на курс ажыццяўляецца тут.

 

Паводле Coursera.org.