Анлайн-курс: Фундацыі Еўразвязу і праектны менеджмент

Маладыя спецыялісты, трэнеры, моладзевыя лідэры, менеджэры праектаў і ментары EVS (Еўрапейскай валанцёрскай службы) запрашаюцца на дыстанцыйны трэнінг "Фундацыі Еўразвязу і праектны менеджмэнт". Працяг анлайн-курсу - 4 месяцы. Тэмы трэнінгу: дзе знаходзяцца фундацыі? як яны працуюць? хто іх падтрымлівае?

Даты курсу: 1 снежня 2014 года - 31 сакавіка 2015 года. Штомесячны ўнёсак кожнага ўдзельніка складае 25€. Працоўная мова трэнінгу - ангельская.

Падчас курсу навучэнцы даведаюцца: як спланаваць, стварыць, рэалізаваць і ацаніць праект Еўразвязу; якія фонды існуюць у Еўразвязе і як яны працуюць; як узаемадзейнічаюць фундацыі; якія сродкі выкарыстоўваюццца ў праектным менеджмэнце і пры стварэнні партнёрства; што з'яўляецца прыярытэтам для Еўракамісіі ў галіне адукацыі, спраў моладзі, спорту і г.д. (да 2020 г.).

Падаць заяўку неабходна да 25 лістапада 2014 года. Дадатковая інфармацыя - па тэл.: +351213303729 (Мігель Гомес), альбо праз е-мэйл: projects@cronoworld.org.

 

Паводле Salto-youth.net.