Амбасада ЗША ў Беларусі: Праграма малых грантаў

Амбасада ЗША ў Беларусі абвяшчае конкурс па праграме малых грантаў на 2016 год для беларускіх зарэгістраваных недзяржаўных некамерцыйных арганізацыяў.

Мэта праграмы - падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.

Вітаюцца праекты, якія спрыяюць:

- грамадскаму дыялогу,

- ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў,

- сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў,

- мясцоваму самакіраванню,

- інтэграцыі сацыяльна неабароненых груп насельніцтва,

- гендэрнай роўнасці.

- рэформам рынкавай эканомікі,

- захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і чарнобыльскіх праблемаў.

Сур'ёзную перавагу будуць мець праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў.

Заяўкі прымаюцца толькі ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.

Прыярытэты конкурсу
Праграма малых грантаў фінансуе толькі тыя заяўкі, якія змяшчаюць дакладны, добра распрацаваны план дзейнасці па праекце і маюць выразнае апісанне таго, як яго мэты будуць дасягнутыя і якім чынам яны адпавядаюць прыярытэтам і тэмам праграмы.
Перавага аддаецца цэласным праектам, а не асобным відам дзейнасці - такім, як разавыя канферэнцыі, публікацыі ці круглыя сталы. Цэласны праект спалучае некалькі паслядоўных і лагічна звязаных мерапрыемстваў (відаў дзейнасці), скіраваных на выкананне адмысловых задач у канкрэтныя тэрміны, засяроджаных на мэтавай аўдыторыі і сфакусаваных на дасягненні канкрэтных і вымяральных рэзультатаў на карысць мясцовай супольнасці.  Тэрмін праекта павінен адпавядаць праектнай дзейнасці, але не перавышаць 12 месяцаў.  Для напісання праекта выкарыстоўваецца стандартная форма заяўкі, якую можна спампаваць на сайце амбасады. Заяўка павінна быць сціплай па памерах (да 6 друкаваных старонак у фармаце Times New Roman, памер літар 12).

Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэраў:

  • патэнцыял для ўкладу ў развіццё прыярытэтных сфер,
  • выканальнасць і фінансавая трываласць праекта,
  • мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці,
  • мінулы досвед працы з іншымі донарскімі арганізацыямі,
  • уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках).

Агульныя прынцыпы конкурсу:

- праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству,

- гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці,

- звычайна гранты выдаюцца аднаразова, адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна,

- адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі,

- сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак,

- усе заяўкі мусяць уключаць рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту,

- заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.

Найбольш частыя пытанні
Хто можа падаваць заяўкі? Беларускія зарэгістраваныя недзяржаўныя некамерцыйныя арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных, палітычных, партыйных цi рэлiгiйных арганізацый разглядацца не будуць.

Як падаць заяўку? Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз е-мэйл: MinskSmallGrants@state.gov, па паштовым адрасе:

Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры

Амбасада ЗША,

вул, Мяснікова, 70, Мінск

220030 Беларусь

Калі ласка, удакладняйце рэгістрацыю Вашай заяўкі па тэл.: (017) 211 05 67. Форму заяўкі можна знайсці тут.

Якi максiмальны бюджэт заяукi? $25 000.
Які тэрмін падачы заявак? Да 18 студзеня 2016 года.
Як доўга працягваецца працэс разгляду? Тэрмін разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3-х месяцаў.
Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі? Звяжыцеся з офісам Амбасады па телефоне: (017) 211 05 67.  Супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні.
У якой валюце мусіць складацца бюджэт? Бюджэт мусіць складацца ў далярах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў.
Які максімальны тэрмін гранту? 1 год. Выкананне праекта пачынаецца з даты рэгістрацыі гранта ў Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіравання справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

 

Кантактная інфармацыя:
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША,
вуліца Мяснікова, 70
Мінск 220030 Беларусь

Тэл.: (017) 210 12 83, (017) 211 05 67.
Е-мэйл: MinskSmallGrants@state.gov.

 

Паводле: Minsk.USembassy.gov.