Амбасада Нідэрландаў: Падтрымка грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі

Амбасада Нідэрландаў у Польшчы прапануе фінансавую падтрымку ў межах дзвюх праграм:

1) праграма Фонда Правоў Чалавека;

2) праграма Нідэрландcкага Фонда Рэгіянальнага Партнёрства - Матра  (НФРП - МАТРА).

Мэта падтрымкі - развіццё грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі.

Максімальны памер гранта - 25 тыс. еўра.

НФРП Матра падтрымлівае аказвае фінансавую падтрымку ініцыятывам, якія працуюць у наступных кірунках: умацаванне вяршэнства закона; прасоўванне і папулярызацыя грамадскага ўдзелу; замацаванне грамадзянскай актыўнасці; умацаванне здольнасці няўрадавых арганізацый уплываць на працэсы трансфармацыі; развіццё інавацыйнай адукацыі ў актыўным грамадзянскай супольнасці; змяненне стаўлення грамадства да інстытута правоў чалавека.

Фонд правоў чалавека падтрымлівае ініцыятывы і праекты, у фокусе якіх:

  • абаронцы правоў чалавека;
  • роўныя правы для жанчын;
  • роўныя правы для ЛГБТ;
  • свабода слова, друку, Сеціва, рэлігіі, перакананняў;
  • бізнес і абарона правоў чалавека,
  • інш.

Патрабаванні да заявак:

- тэрмін праекта - не больш за 12 месяцаў;

- ініцыятыва мусіць быць скіравана на мясцовыя патрэбы;

- мэтавыя групы запланаванага праекта мусяць зрабіць фінансавы/іншы ўнёсак;

- выразна паказаць, якім чынам праект спрыяе паляпшэнню абароны правоў чалавека ў Беларусі;

- інш.

Прапановы неабходна адправіць на емэйл: war-belarus@minbuza.nl. Апошні дзень падачы заявак - 6 верасня 2016 года. З умовамі ўдзелу можна азнаёміцца тут.

 

Паводле Poland.NlEmbassy.org.