Амбасада Нідэрландаў: Фонд правоў чалавека для Беларусі ў 2015 годзе

Амбасада Каралеўства Нідэрландаў прапануе падтрымку праектаў для Беларусі Фондам правоў чалавека ў 2015 годзе. Фонд мае мэтай падтрымку ініцыятыў па прасоўванні імплементацыі фундаментальных свабод і ахове правоў групаў і людзей, якія дыскрымінуюцца ў грамадстве.

Вітаюцца прапановы, скіраваныя на праваабаронцаў, роўныя правы жанчын, правы сэксуальных меншасцяў, свабоду слова і Інтэрнэту, свабоду веравызнання, свабоду прэсы, развіццё правоў чалавека, развіццё бізнэсу ў кантэксце правоў чалавека.

Асноўныя прынцыпы галандскай палітыкі выкладзены ў базавым дакуменце "Палітыка правоў чалавека - справядлівасць  і павага да ўсіх".

Дэдлайн падачы заявак - 23:59 15 сакавіка 2015 года. Падрабязная інфармацыя пра працэс падачы заявак і праграму размешчана тут.

Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца ў Ганаровае Консульства Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі па тэл.: (017) 262 53 23, факсе: (017) 262 40 52, альбо праз электронную пошту: nlconsulate@mail.by.

 

Паводле Poland.Nlembassy.org.