Амбасада Францыі ў Беларусі: Моўныя курсы DELF B1

Амбасада Францыі ў Беларусі сумесна з Цэнтра міжнародных даследаванняў (CfiS) запрашае на курс французскай мовы па падрыхтоўцы да іспытаў на атрыманне сертыфіката валодання мовай на ўзроўні DELF B1.

Заняткі ладзяцца з 8 лютага па 31 сакавіка 2016 года па аўторках і чацвяргах з 19:15 да 21:15. Поўны курс складае 48 акадэмічных гадзін (2 заняткі па 3 гадзіны на тыдзень). Тэрмін навучання - 8 тыдняў. Кошт курсу - 1,92 млн. беларускіх рублёў. У групу набіраецца 12 чалавек.

Для запісу неабходна даслаць заяўку на е-мэйл: centrefrancobielorusse@gmail.com.У заяўцы кандыдаты мусяць пазначыць: прозвішча, імя, імя па бацьку, кантактны нумар мабільнага тэлефона.

 

Крыніца: AmbaFrance-by.org.