Altemus: Праграма лідарства 2016 (Іспанія, Партугалія)

Моладзь ва ўзросце 20-29 год запрашаецца да ўдзелу ў праграме лідарства "Altemus" - навучанне пройдзе ў сярэдзіне жніўня 2016 года ў Іспаніі ды Партугаліі.

Праграма "Altemus" скіравана на развіццё лідарскіх якасцей і навыкаў, набыццё новага досведу працы з супольнасцю і міжнародны абмен.

Удзельнікі праграмы змогуць даведацца больш пра планаванне, пастаноўку мэтаў, пабудову каманды і вырашэнне праблемаў у калектыве.

У праграмным трэнінгу прымае ўдзел міжнародная каманда кваліфікаваных прафесіяналаў. Па заканчэнні ўдзельнікі атрымаюць адпаведныя сертыфікаты.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі, Украіны, Арменіі, Грузіі, Кіргізіі, Турцыі, Расіі, Аргенціны, Бразіліі, Кубы, Чылі, Індыі , Малайзіі, Мексікі, В'етнама, М'янмы (Бірмы), Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі; вітаюцца ўдзельнікі з краін Балтыі, Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, Балканаў, а таксама прызнаныя ўцекачы, якія атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў ЕС або Канадзе, ці стыпендыяты DAFI;
  • узрост 20-29 год;
  • валоданне ангельскай мовай;
  • добрая фізічны і псіхічны стан, здольнасць вытрымаць 5-8-гадзінную вандроўку пешшу з заплечнікам вагой у 10 кг па горнай альбо пагорыстай мясцовасці.

Арганізатары заахвочваюць удзел маладых людзей, якія імкнуцца да развіцця чалавечых якасцей і лідарскага патэнцыялу.

Вітаюцца кандыдаты/кі, якія працуюць:

- з уразлівымі сацыяльнымі групамі (дзецьмі, людзьмі старога веку, людзьмі з інваліднасцю, мігрантамі, псіхічна хворымі, моладззю з групаў рызыкі),

- у галіне супрацьдзеяння карупцыі, дыскрымінацыі, беднасці,

- у кірунку прамоўцыі аховы навакольнага асяроддзя і адукацыі,

- у сферы сацыяльных інавацый.

Удзел студэнтаў - бясплатны, працоўныя маюць зрабіць унёсак у памеры 75 еўра.

Пражыванне і харчаванне ўсе ўдзельнікі аплочваюць самастойна (прыкладна 45 еўра на дзень). Для невялікай колькасці ўдзельнікаў прадугледжаны стыпендыі. Суіскальнікі стыпендый мусяць ліставаць на е-мэйл: Scholarships2016@altemus.org.

Каб падаць заяўку, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку.

Дэдлайн - 15 сакавіка 2016 года. Па дадатковых пытаннях неабходна звяртацца на е-мэйл: ALP2016@altemus.org. Больш інфармацыі - тут.

 

Паводле Edu-Active.com.