Ахова птушак Бацькаўшчыны шукае дызайнера (Беларусь)

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь) шукае дызайнера для падрыхтоўкі Брэндкніжкі і распрацоўкі фірмовага стылю. Тэрмін кантракту - з 1-га жніўня па 30 верасня 2016 года. Умовы - дыстанцыйная праца. Вітаюцца кандыдаты з мастацкай адукацыяй (або аналагічнай), досведам дызайнерскае працы на працягу мінімум 3-х гадоў, досведам распрацоўкі "брэндкніжкі".

Кандыдаты мусяць даслаць: CV, матывацыйны ліст, прыклады працы (5 штук), прыклад стварэння "брэндкніжкі".

Заяўкі ад кандыдатаў прымаюцца па 20-га чэрвеня 2016 года праз е-мэйл: hrm@ptushki.org.

Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся па тэл.: (017) 369 76 13, (029) 101 68 87, (029) 223 06 13, на е-мэйл: trofimtchouk@ptushki.org.

Поўная інфармацыя пра вакансію - на гэтай старонцы.

 

 

 

 

 Паводле Ptushki.org.