Ахова птушак Бацькаўшчыны шукае адміністратыўна-фінансавага асістэнта

Грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (Беларусь) шукае адміністратыўна-фінансавага асістэнта/асістэнтку для працы ў Мінску. Тэрмін кантракту - 2 гады з магчымасцю працягу.

Адміністратыўна-фінансавы асістэнт/асістэнтка мусіць працаваць па прыродаахоўным праекце для Белавежскай пушчы.

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

- вышэйшая адукацыя,

- мінімум 1 год досведу працы ў праектах замежнай бязвыплатнай або тэхнічнай дапамогі,

- кампутарныя навыкі,

- валоданне ангельскай мовай на ўзроўні B1.

Вітаецца камунікабельнасць і адказнасць. Досвед працы ў галіне аховы прыроды з'яўляецца дадатковай перавагай.

У працоўныя абавязкі ўваходзяць:

- арганізацыя і правядзенне працоўных сустрэч, семінараў, трэнінгаў,

- удзел у падрыхтоўцы фінансавых справаздач па праекце,

- кантроль за расходаваннем сродкаў у межах узгаднёных бюджэтных ліній,

- удзел у распрацоўцы тэхнічных заданняў для экспертаў,

- вядзенне дакументазвароту, уключаючы карэспандэнцыю,

- афармленне дамоў і дакументаў, звязаных з праездам, харчаваннем і пражываннем удзельнікаў мерапрыемстваў,

- адміністратыўна-фінансавая падтрымка праектаў, скіраванных на ўцягненне насельніцтва ў актыўную ахову прыроды.

Умовы працы:

- частковая занятасць (0,5 стаўкі),

- 5-дзённы працоўны тыдзень,

- магчымыя камандзіроўкі па Беларусі з захопам выходных дзён.

Суіскальнікі мусяць даслаць рэзюмэ (з пазнакай 2-х асоб, якія могуць пры неабходнасці даць рэкамендацыі) і матывацыйны ліст на е-мэйл:: hrm@ptushki.org.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл.: (029) 684 28 67, праз е-мэйл: fenchuk@ptushki.org.

 

Паводле Ptushki.org.