Адукацыйныя праграмы для дзяржаўных службоўцаў

Праект BIPART і асветніцка-даследчая ўстанова "Цэнтр даследвання грамадскага кіравання "SYMPA" ладзяць прэзентацыю, прысвечаную мажлівасцям замежнай адукацыі для дзяржаўных службоўцаў Беларусі.

Удзельнікі змогуць даведацца аб адукацыйных праграмах і мажлівасцях, даступных для грамадзян Беларусі, якія займаюцца пытаннямі публічнага адміністравання (дзяржаўнага кіравання). У прыватнасці, прагучыць інфармацыя пра навучальныя праграмы ў Швецыі, Бельгіі, Галандыі, Эстоніі ды іншых краінах, а таксама пра стыпендыі і шляхі фінансавання такога навучання.

Падчас прэзентацыі госці сустрэчы маюць магчымасць пазнаёміцца з адукацыйнай праграмай "SYMPA", якая рэалізуецца сумесна са Шведскім інстытутам публічнага адміністравання (SIPU).

Для наведвання лекцыі неабходна зарэгістравацца, даслаўшы ліст на адрэсу: bipart@sympa-by.eu. (Колькасць месцаў абмежаваная.) Прэзентацыя адбудзецца 17 кастрычніка 2014 года ў 18.30. Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на афійцыйны вэб-сайт.

Паводле Adukacyja.info.