Адукацыйны семінар для журналістаў (Нямеччына)

Саксонскі фонд медыяадукацыі ладзіць 10-дзённы семінар для журналістаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Мэта адукацыйнага курса – даць магчымасць замежным журналістам азнаёміцца з працай нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі і ўмацаваць міжнародныя сувязі паміж медыя. Тэма семінара гэтага года – “Журналісты як медыятары агульнаеўрапейскай ідэі”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са структурай і прынцыпамі працы тэлебачання, радыё і інтэрнэт-СМІ Нямеччыны.

 Мерапрыемства пройдзе з 15 па 26 верасня 2014 года ў Лейпцыгу (Германія). Да ўдзелу ў адукацыйным семінары запрашаюцца журналісты друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, радыё-, тэле- і інтэрнэт-медыя ва ўзросце да 40 гадоў і з добрым валоданнем нямецкай мовай. Кандыдаты павінны мець досвед працы ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце.

 Удзел у семінары бясплатны. Саксонскі фонд медыяадукацыі аплочвае выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне.

 Апошні дзень  падачы заявак на ўдзел у семінары – 15 жніўня 2014 года.
 Больш падрабязную інфармацыю аб умовах удзелу на нямецкай мове можна знайсці тут.

Паводле http://ijnet.org