Адукацыйны курс па правах чалавека (Літва, Украіна)

Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ладзіць набор на 1-гадовы курс "Міжнародныя стандарты - у нацыянальную практыку".

Запрашаюцца кандыдаты, старэйшыя за 21 год, з вышэйшай альбо  з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, якія зацікаўлены ў абароне правоў чалавека.

З праграмай курсу можна азнаёміцца тут.

Кандыдаты мусяць валодаць кампутарам і мець рэкамендацыі любой праваабарончай альбо іншай грамадскай арганізацыі (таксама разглядаюцца рэкамендацыі спецыялістаў у галіне правоў чалавека і выпускнікоў адукацыйнай праграмы "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў"). Асобы, якія рэкамендуюць кандыдатаў, мусяць даслаць характарыстыку з тлумачэннем досведу супрацоўніцтва і падстаў удзелу ў адукацыйнай праграме на электронную скрыню: ilia.belarus@humanrightshouse.org.

Навучанне бясплатнае. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне. Кошт Шэнгенскай візы і медыцынскай страхоўкі навучэнцы аплочваюць самастойна.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету.

Дэдлайн - 13 траўня 2016 года. Падрабязнасці - па спасылцы.

 

Даведка:

Барыс Звозскаў - беларускі праваабаронца, заснавальнік Беларускага дома правоў чалавека. Нарадзіўся ў Белагорску (Расія) ў 1949 годзе. Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. Займаўся праваабарончай дзейнасцю з 1996 года.

Першы кіраўнік Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільнюсе (Літва).

У 2008-м годзе атрымаў званне "Праваабаронца года" ў Беларусі.

Памёр у 2012 годзе.

 

 

Паводле HumanRightsHouse.org.