Адукацыйная праграма Art Platform (2016-2017)

Галерэя сучаснага мастацтва "Ў" (Мінск) сумесна з Еўрапейскай культурніцкай фундацыяй (Амстэрдам, Нідэрланды) ладзіць конкурс на ўдзел у гадавой адукацыйнай праграме "Art Platform" на 2016-2017 навучальны год.

Адукацыйная праграма мае мэтай прафесійнае развіццё беларускіх менеджэраў культурніцкіх і сацыяльных праектаў, якія скіраваны на дасягненне грамадскіх зменаў пры дапамозе культуры.

Тэмы лекцый і практычных заняткаў:

- роля культуры ў развіцці мясцовых супольнасцей і вырашэнні сацыяльных праблем,

- прыцягненне рэсурсаў на ажыццяўленне праектаў,

- распрацоўка, рэалізацыя, прасоўванне і ацэнка ўплыву культурніцкіх праектаў,

- стратэгічнае планаванне,

- устойлівае развіццё арганізацый, менеджмент і кіраванне рэсурсамі, інш.

Удзел у навучанні бясплатны. Тэрмін праграмы - з верасня 2016 да траўня 2017 года.

Вітаецца досвед рэалізацыі культурніцкіх ці грамадскіх ініцыятыў, навыкі міжсектарнага супрацоўніцтва.

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-заяўку і даслаць матывацыйны ліст на е-мэйл: info@ygallery.by (з тэмай "Art Platform 2016-2017").

інш. Дэдлайн - 10 траўня 2016 года. Падрабязней - тут.

 

Паводле Adukacyja.info.