Адукацыя ва ўніверсітэтах Францыі

Амбасада Францыі ў Беларусі прапануе падтрымку абітурыентам, якія жадаюць запісацца на першы год навучання ("License") у французскім універсітэце. Будучыя студэнты мусяць спампаваць "белае дасье" 2015-2016 (фармуляр заяўкі), "тлумачальную запіску" і запісацца на сустрэчу з аташэ па супрацоўніцтву ў галіне французкай мовы па тэлефоне (017) 229 18 08 ці праз электронню пошту: claire-elise.hubert@diplomatie.gouv.fr.

Перад сустрэчай неабходна:

  • ведаць, на якім факультэце жадаеце вучыцца;
  • абраць 3 універсітэты (ў залежнасці ад факультэта, а не ад клімату і гораду, у якім вы жадалі вучыцца);
  • зрабіць праект матывацыйнага ліста (каб у ім была структура);
  • мець ўзровень валодання французкай мовай DELF B2 (абавязкова);
  • раздрукаваць "белае дасье" і ўважліва прачытаць "тлумачальную запіску".

Дадатковую інфармацыю пра атрыманне адукацыі ў Францыі можна знайсці ў Французкай медыятэцы (вул. Гікалы, 4, Мінская абласная бібліятэка імя А.С.Пушкіна).

Паводле Ambafrance-by.org.