Абвешчаны набор у Моладзевую кансультатыўную раду пры ААН

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца актыўныя прадстаўнікі беларускай моладзі. Вітаюцца кандыдаты, якія маюць матывацыю да актыўнага ўдзелу ў працэсе прыняцця рашэнняў і жадаюць прадстаўляць інтарэсы беларускай моладзі ў ААН.

Моладзевая кансультатыўная рада пры ААН - новы механізм узаемадзеяння з моладдзю.

Узрост удзельнікаў конкурсу - ад 14 гадоў да 31 году. Падчас працы ў маладыя людзі будуць кансультаваць ААН па пытаннях моладзі, а таксама звяртаць увагу Арганізацыі на праблемы маладых беларусаў. Падаць заяўку на конкурс неабходна да 15 снежня 2014 года. Дадатковая інфармацыя даступная па гэтай спасылцы.

 

Паводле Un.by.