ААН: Валанцёрства для будаўнічых інжынераў у Непале

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый тэрмінова шукае валанцёраў з ліку будаўнічых інжынераў для 3-месячнай працы ў Непале па ліквідацыі абломкаў будынкаў пасля землятрусу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

- дыплом будаўнічага інжынера,

- мінімум 2 гады досведу працы ў сферы будаўніцтва,

- здольнасць пісаць справаздачы,

- вітаецца досвед ў галіне рэканструкцыі,

- валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай (веданне лакальных моў з'яўляецца перавагай).

Кандыдатам неабходна даслаць CV і суправаджальны ліст на е-мэйл: unv.np@undp.org (з тэмай ліста "Civil/Construction Engineer").

Дэдлайн - 20 траўня 2015 года. Больш падрабязная інфармацыя размешчана тут.

 

Паводле Youthop.com.