50/50 - трэнінгавы курс Рады Еўропы для работнікаў з моладдзю (Мінск)

Моладзевы Дэпартамент і Дырэктарат па палітычных пытаннях Рады Еўропы пры падтрымцы Інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Мінску і Міністэрства адукацыі Беларусі ладзіць трэнінгавы курс "50/50" для спецыялістаў дзяржорганаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, што працуюць з моладдзю. Навучанне запланавана на 13-17 чэрвеня 2016 года.

Тэма заняткаў - пашырэнне моладзевага ўдзелу і ўзмацненне ролі моладзі ў працэсах прыняцця рашэнняў на розных узроўнях.

Удзельнікі курсу даведаюцца, якія кампетэнцыі неабходны для працы з моладдзю, пра падыходы Рады Еўропы і Беларусі ў галіне працы з моладдзю, пазнаёмяцца з ідэямі праектаў у галіне працы з моладдзю, а таксама формамі моладзевага ўдзелу, г.д.

Вітаюцца моладзевыя лідэры і актывісты грамадскіх арганізацый, якія маюць досвед працы з моладдзю (мінімум 2 гады) і паўнамоцтвы браць адказнасць за праектныя рашэнні. Узрост кандыдатаў з ліку прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый - 18-31 год.

Працоўная мова навучання - руская. Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў забяспечваюць арганізатары мерапрыемства.

Апошні дзень набору ўдзельнікаў - 19 траўня 2016 года. Поўная інфармацыя - на гэтай старонцы.

 

Паводле NGO.by.