4Youth: Моладзевы абмен у Беларусі

Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта" запрашае актывістаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Германіі на мерапрыемства ў межах міжнароднага моладзевага абмену "4Youth" 24-28 жніўня 2015 года. 

Удзельнікі мерапрыемства змогуць пазнаёміцца з аднадумцамі з іншых краін, знайсці партнёраў па распрацоўцы сумесных моладзевых ініцыятыў / праектаў, падзяліцца ўласным досведам грамадскай дзейнасці (у тым ліку праз удзел у працы некамерцыйных арганізацыяў і ініцытыў).

Плануецца абмеркаванне наступных тэмаў:

- валанцёрская дзейнасць,

- моладзевае прадпрымальніцтва,

- прафесійная арыентацыя,

- развіццё мясцовай супольнасці (сельскай і гарадской),

- урбаністыка і развіццё гарадскога асяроддзя для моладзі,

- прасоўванне інтарэсаў моладзі і адвакатаванне.

Мерапрыемства ўключае прэзентацыі і інтэрактыўныя лекцыі, працу ў малых групах, дыскусіі, выступы экспертаў.

Працоўная мова - ангельская.

Мерапрыемства ладзіцца на базе адпачынку "Ратамка" (Мінскі раён, Беларусь). Арганізатары забяспечваюць пражыванне, харчаванне і праезд удзельнікаў.

Запрашаюцца студэнты (і выпускнікі ўніверсітэтаў) гуманітарных спецыяльнасцяў, якіх цікавіць міжнароднае моладзевае супрацоўніцтва і якія маюць досвед грамадскай дзейнасці.

Кандыдаты мусяць да 15 жніўня 2015 года запоўніць анлайн-анкету.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца па тэл.: (029) 205 47 60, альбо на е-мэйл: Alisa.Karpovich@gmail.com.

З беларускага боку мерапрыемства ладзіцца з дапамогай цэнтра "Фіальта" і Офіса еўрапейскай экспертызы і камунікацый.

 

Паводле Youth Education Centre "FIALTA".