14-ты Брусельскі Еўрапейскі форум

22-28 сакавіка 2015 года ў горадзе Лёвен (Бельгія) пройдзе 14-ты Брусельскі Еўрапейскі форум "Інавацыйны падыход да сусветнай бяспекі і энергетычнай стабільнасці".
Да 6 лютага 2015 года Мюнхенская асацыяцыя еўрапейскіх форумаў  (MEF) прымае заяўкі аб удзеле ў мерапрыемстве.

У праграме форуму - мадэляванне дзейнасці Рады Еўрапейскага звязу, НАТА і G20. Удзельнікі форуму паглыбяць веды пра дзейнасць міжнародных арганізацыяў, сустрэнуцца з палітыкамі і экспертамі брусельскіх устаноў. Праграма мерапрыемства ўключае знаёмства з працай міністра, журналіста, кіраўніка дэпартаменту, а таксама вывучэння працэсу прыняцця рашэнняў.

Кошт удзелу складае 290 еўра, для прадстаўнікоў краін Усходняй Еўропы - 180 еўра (плата пакрывае рэгістрацыйны ўнёсак, пражыванне і харчаванне).

Кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-анкету, а таксама даслаць матывацыйны ліст і рэзюмэ на электронную скрыню: office@europeanforum.de. Падрабязная інфармацыя размешчана тут.

Паводле Adukacyja.info.