10 дзён са студэнтамі і выкладчыкамі ECLAB (Мінск)

Еўрапейскі коледж "Liberal Arts" у Беларусі (ECLAB) запрашае на "ECLAB_Інтэракцыю" - cерыю імпрэз (лекцый, экскурсій, прэзентацый, кінапраглядаў, дыскусій і г.д.), прысвечаных асэнсаванню савецкай гісторыі і індывідуальнай ды калектыўная памяці.

Мерапрыемствы пройдуць у мінскай прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая,16) з 17-га па 26 чэрвеня 2016 года. Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Удзел бясплатны.

У цэнтры ўвагі выкладчыкаў і студэнтаў ECLAB - малавывучаныя пласты беларускага мінулага і сучаснасці. Арганізатараў цікавіць, якім чынам сёння казаць пра савецкае мінулае, чаму пэўныя праблемы выцясняюцца за межы індывідуальнай і калектыўнай гістарычнай памяці, што дадаюць новыя сацыяльна-крытычныя, гендэрныя і ўрбаністычныя даследаванні.

Праграма мерапрыемстваў

17/6/2016, пятніца

19:00 Прэзентацыя адукацыйнага праекта ECLAB. Арт-перформанс "Лінза № 25" (кірунак "Сучаснае мастацтва і тэатр").

18/6/2016, субота

16:00 - 18:00 Чытанне студэнтамі ECLAB п'есы Малгажаты Сікорскай "Чамадан" (рэж. Валянціна Мароз, кірунак "Сучаснае мастацтва і тэатр").

18:30 Прэзентацыя даследавання Анікі Вальке (Германія-ЗША) і кнігі "Піянеры і партызаны: вусная гісторыя нацысцкага генацыду ў Беларусі" ("Pioneers and Partisans: An Oral History of Nazi Genocide in Belorussia", Oxford University Press, 2015). Дыскусія (мадэратар - Аляксей Братачкін, кірунак "Публічная гісторыя").

19/6/2016, нядзеля

16:00 Прэзентацыя электроннага дапаможніка "Псіхааналіз і грамадства: тэксты для чытання", падрыхтаванага выкладчыцай ECLAB Лідзіяй Міхеевай разам з выпускнікамі і студэнтамі.

18:00 Прагляд кінафільма "Усходні калідор" (рэж. Валянцін Вінаградаў, Беларусьфільм, 1966). Кінастужка, якая распавядае  пра нямецкую акупацыю і партызанскае падполле ды закранае тэму Халакосту, так і не патрапіла ў шырокі пракат за савецкім часам. Дыскусія (мадэратарка - Вольга Раманава, кірунак "Масавая культура і медыя").

20/6/2016, панядзелак

18:30 Інтэрактыўная лекцыя выкладчыка ECLAB і даследчыка Міхаіла Дарашэвіча пра беларускую сеціўную аўдыторыю "Чалавечы твар" Інтэрнэту (мадэратары - студэнты кірунка "Інтэрнэт і грамадства").

20:00 - Прэзентацыя даследавання Праблемы мадэрнізацыі вышэйшай адукацыі ў Беларусі: сацыяльныя і гуманітарныя навукі. Матэрыял падрыхтаваны Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў (Мінск). Вядоўца - Аляксей Братачкін (кірунак "Публічная гісторыя"), удзельнічаюць выкладчыкі ECLAB Лідзія Міхеева, Ірына Саламаціна ды інш.

21/6/2016, аўторак

18:30 Cустрэча студэнцкага Філасофскага клуба ECLAB. Тэма сустрэчы "Маўклівая большасць: хто нясе адказнасць?". Вядоўцы - студэнткі ECLAB Таццяна Кавалёнак і Кацярына Лявончык.

20:00 Інтэрактыўная лекцыя выкладчыцы ECLAB Вольгі Раманавай "Пакаленне ў масках": нефармалы ў савецкім кінематографе перыяду Перабудовы. Лекцыя ўключае прагляд і абмеркаванне фрагментаў кінафільмаў.

22/6/2016, серада

18:30 Дысідэнты ў савецкі час і сёння - дыскусія з французскім філосафам Мішэлем Эльчанінавым і героямі яго кнігі "Новыя дысідэнты" ("Les nouveaux dissidents", Edition Stock, 2016). Кніга паўстала з размоў і сустрэч з сучаснымі творцамі, дзеячамі мастацтва, паэтамі і г.д. (з беларускага боку - са Зміцерам Строцавым, Артурам Клінавым, Ганнай Чыстасердавай і г.д.) (мадэратарка - Вольга Шпарага, кірунак "Сучаснае грамадства, этыка і палітыка).

23/6/2016, чацвер

18:00 - 20:30 Роварная экскурсія Нефармальны Мінск. Экскурсія прысвечана гісторыі мінскіх нефармальных рухаў стыляг, хіпі, панкаў, скінхэдаў, г.д. Вядоўца - студэнт ECLAB Сяргей Дановіч. Рэгістрацыя ажыццяўляецца па тэл.: (029) 917 78 20, праз е-мэйл: serge_trakt@tut.by.

18:30 - 21:30 Экскурсія Жаночы Мінск. Запланавана наведванне майстэрняў мастачак Марты Шматавай, Ілоны Касабукі, Таццяны Радзівілкі, Кацярыны Сумаравай, удзельніц калектыўнай выставы "Штучнае асвятленне. Клара і Роза". Вядоўца - Ірына Саламаціна, сурэдактарка кнігі "Фемінісцкая (арт) крытыка" (Каўнас, 2015) (кірунак "Гендэрныя даследаванні"). Для ўдзелу неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Колькасць месцаў абмежаваная.

24/6/2016, пятніца

18:30 Прэзентацыя даследавання і кнігі "Фемінісцкая (арт) крытыка". Прэзентацыя падрыхтавана Лабараторыяй гендарных даследаванняў ECLAB і праектам "Гендэрны маршрут". Удзельнічаюць рэдактаркі і выкладчыцы ECLAB Ірына Саламаціна і Вольга Шпарага, інш.

20:00 Дыскусія "Савецкае" ў "постсавецкім": сляды, аўтаматызмы, новыя сцэнары з удзелам Вольгі Шпарагі, Аляксея Братачкіна, Аксаны Жгіроўскай і студэнтаў (ECLAB) (мадэратарка - Вольга Раманава, кірунак "Масавая культура і медыя").

25/6/2016 чэрвеня, субота

16:00 - 18:00 Прагляд дакументальнага спектакля "Шэрая вясёлка" (студэнты ECLAB, рэж. Валянціна Мароз, кірунак "Сучаснае мастацтва і тэатр").

18:30 Інтэрактыўная прэзентацыя медыя-эксперта Паўлюка Быкоўскага Недатыкальнасць прыватнага жыцця, або Privacy за кубак кавы (мадэратары - студэнты ECLAB кірунка "Інтэрнэт і грамадства").

26/6/2016, нядзеля

18:00 - 20:30 Выпускны "ECLAB_Open [mind]", прэзентацыя даследчых праектаў, выкананых студэнтамі ECLAB падчас навучання ў Еўрапейскім каледжы "Liberal Arts" у Беларусі.

20:30 Вечарына "ECLAB_Open [mind]" у бары "Хуліган" (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) і на вуліцы вакол яго. Уваход вольны.

Падрабязнасці - тут.

Паводле ECLAB.