Якія пагрозы беларускай эканоміцы бачыць МВФ?

Гэтыя пытанні абмяркоўваюць дырэктар Даследчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і эканамічны аналітык Сяргей Чалы. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Што выклікае засцярогі ў экспертаў фонду?

http://arche.by/get_img?ImageWidth=430&ImageHeight=315&ImageId=296Валер Карбалевіч: «Калі глядзець вонкава, то, здаецца, эканамічная ситуацыя ў краіне стабільная, дамінуюць станоўчыя трэнды. Стабільны абменны курс, параўнальна малая інфляцыя, станоўчае сальда замежнагандлёвага балансу. А МВФ кажа пра нейкія пагрозы, дысбалансы. Ці сапраўды яны ёсць?»

 

http://gdb.rferl.org/51352227-5C5C-4D1C-94F0-F84C994AF4B4_mw800_s.jpgАляксандар Чубрык: «Праблема ў тым, што эксперты МВФ глядзяць не на кароткачасовую пэрспектыву, а на сярэднетэрміновую. Цяперашняя стабільнасць дасягнутая дзякуючы пазыкам і прыватызацыйным угодам, якія былі зробленыя напрыканцы мінулага году. Цяперашняя эканамічная палітыка ўладаў даволі збалансаваная.

Але з гледзішча сярэднетэрміновай пэрспэктывы сытуацыя выглядае горш. Існуе некалькі праблемаў. Першая і адна з найгалаўнейшых палягае ў тым, што трэба абслугоўваць і вяртаць доўг. Гэта прыводзіць да вялікага адтоку сродкаў па бягучым рахунку плацёжнага балянсу. Раней дэфіцыт гэтага рахунку фармаваўся з-за дэфіцыту гандлю таварамі з замежжам. Цяпер гэта абслугоўванне і вяртанне пазыкаў, плюс бягучыя трансфэрты: мыта ў расейскі бюджэт за нафтапрадукты. Атрымліваецца, што сёлета ў нас магчымы дэфіцыт бягучага рахунку плацёжнага балансу да 3%. А калі дадамо фінансавы рахунак, то паўстае больш сур’ёзная праблема з фінансаваннем. І гэтая праблема паглыбляецца ў сярэднетэрміновай пэрспектыве.

Другая праблема. Абменны курс стабільны, а інфляцыя істотная, хоць меншая ў параўнаньні зь мінулым годам. І гэта вядзе да страты той канкурэнтнай перавагі, якую мы атрымалі дзякуючы дэвальвацыі. Бо ў рэальным вымярэньні наша валюта ўзмацняецца, што ўяўляе пагрозу для экспарту і можа прывесьці да павелічэньня імпарту».
Ніякага выхаду, акрамя павышэньня прадукцыйнасьці працы праз структурныя рэформы, няма. Але такія рэформы палітычна непрымальныя.

Сяргей Чалы: «Я цалкам згодны з высновамі МВФ. Яны рэдка памыляліся ў дыягназах нашай эканоміцы. Цяпер сытуацыя такая, што пакуль захоўваецца плаваючы абменны курс рубля, то традыцыйныя практыкі нашай улады, то бок штучнае накачваньне валавога ўнутранага прадукту празь фінансаваньне дзяржпраграм, штучнае стымуляваньне ўнутранага попыту, ужо цяпер фізычна немагчымыя. Бо калі гэта будзе рабіцца, то акажа ціск на бягучы рахунак і, адпаведна, на валютны курс. Таму больш высокіх заробкаў, чым цяпер, эканоміка дазволіць сабе ня можа. А калі адмовіцца ад плаваючага абменнага курсу, то можна пасеяць зноў зерне будучага крызісу. І ніякага выхаду, акрамя павышэння прадукцыйнасці працы праз структурныя рэформы, няма. Але такія рэформы палітычна непрымальныя. Таму што тады немагчыма кіраваць эканомікай так, як дасюль прызвычаіліся. Незразумела, што ўлады будуць рабіць. Баюся, што яны вернуцца ў пэрыяд 2006–2010 гадоў, калі стваралі асновы для будучага крызісу».

Ці вынесеныя ўрокі?

Карбалевіч: «Вось беларускія афіцыйныя асобы заяўляюць, што ў эканоміцы ўсё нармальна, крызіс прайшоў. Лукашэнка ў сваім пасланні назваў мінулагодні крызіс „неурядицами“. Ці зразумела, якую эканамічную палітыку праводзяць і збіраюцца праводзіць улады? Ці вынесеныя ўрокі зь мінулагодняга крызісу?»

Чубрык: «Усё ж такі нейкі ўрок, высновы з мінулагодняга крызісу ўлады вынеслі. Вось Лукашэнка кажа пра падвышэнне заробкаў да 500 даляраў, але толькі ў звязку з падвышэннем прадукцыйнасці працы.

Але ў нас ёсць праграма сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця на пяцігодку, у якой запісана 62–68% эканамічнага росту. Мінулы год рост склаў 5,3%, гэты год афіцыйны прагноз вызначае рост у 5%. Гэта значыць, што каб выканаць пяцігадовы плян, тры апошнія гады пяцігодкі трэба, каб рост склаў 13–14% у год. Якім чынам?

Уладам патрэбная валюта для выплаты доўгу. МВФ можа даць крэдыты, але пры ўмове структурных рэформаў. Фонд занепакоены магчымым штучным стымуляваньнем росту заробкаў».

Чалы: «Урокі ўладамі вынесеныя. Да крызісу афіцыйныя асобы і экспэрты казалі, што дэвальвацыя — гэта дрэннае рашэньне. Што нельга пераходзіць да плаваючага абменнага курсу, бо нашы прадпрыемствы памруць. Цяпер улады прызналі, што плаваючы абменны курс, жорсткая грашова-крэдытная палітыка дапамагае вырашаць праблемы, якія прычыніліся да крызісу.

Але што цяпер? Прапановы МВФ аб структурных рэформах адпавядаюць доўгатэрміновым эканамічным інтарэсам Беларусі. Экспэрты МВФ ужо шмат разоў праходзілі такую сітуацыю ў іншых краінах. І па выніках візітаў місіяў МВФ асаблівых рознагалоссяў з эканамічным блокам беларускага кіраўніцтва няма. Праблема ўпіраецца ў пазіцыю палітычнага кіраўніцтва.

Таму і незразумела, што будуць рабіць улады. Калі цягам 2–3 гадоў мы не правядзем рэформаў, то можам надоўга апынуцца ў дрэннай сітуацыі. У сітуацыі „вялікай Малдовы“. Бо разрыў з бліжэйшымі суседзямі па заробках — ужо ў тры разы. Гэта вядзе да адтоку кваліфікаванай працоўнай сілы. І гэтыя людзі могуць не вярнуцца, асядуць у замежжы, завядуць сем’і. І мы можам апынуцца ў класічнай сітуацыі „пасткі беднасці“, у якой апынуліся афрыканскія краіны, якія самастойна не маюць шанцаў для росту. І мы цяпер якраз на гэтай развілцы.

Здаецца, улады разумеюць гэтую праблему, але не важацца ладзіць рэформы. І спрабуюць выбраць нейкі сярэдні шлях. Як яны кажуць, „узважаную палітыку“. Яны імкнуцца не пайсці тым шляхам, які прывёў да крызісу. Бо ўсім будзе зразумела, хто вінаваты ў ім. Але і на рэформы не важацца. І акно магчымасцей — а яно на пару гадоў — можа зачыніцца».

Пра структурныя рэформы


Карбалевіч: «Навошта праводзіць структурныя рэформы, калі, з гледзішча ўладаў, у эканоміцы ўсё ў парадку? Яны глядзяць на эканоміку з пункту гледжання палітыкі, яны найперш узважваюць палітычныя небяспекі, а ўжо потым — эканамічныя. І на рашучыя крокі ідуць толькі тады, калі моцна прыцісне. Вось сп. Чалы адзначыў, што толькі калі здарыўся глыбокі крызіс, улады пайшлі на дэвальвацыю і ўвялі плаваючы абменны курс. А цяпер сытуацыя стабільная, сацыяльных забурэнняў няма, насельніцтва здае валюту — навошта рэформы? Вось калі прыпячэ, тады і пачнуцца рэформы?»

Чубрык: «Гэта на паверхні так выглядае. Але ўлады бачаць пагрозы. Вось, звярніце ўвагу, высокая дэлегацыя з сябраў ураду, старшыні праўлення Нацбанку паехала на вясновую сесію МВФ у Вашынгтон. Дасюль яны ездзілі толькі ўвосень, бо на восеньскую сесію фонд аплачвае паездкі нацыянальных дэлегацыяў. Гэта сведчыць пра пільную патрэбу ў крэдытах.
Улады не вызначылі ніякай эканамічнай палітыкі. А гэта небяспечна.

Але адначасова ўлады ня вызначылі ніякай эканамічнай палітыкі. А гэта небясьпечна. У нас цяпер нядрэнныя золатавалютныя рэзэрвы ў памеры 9 млрд даляраў, калі вызначаць паводле нацыянальнай мэтодыкі. Напрыканцы гэтага году мы сплачваем больш як 1,5 млрд асноўнага доўгу і на сумы звыш 1 мільярда мусім абслугоўваць даўгі, то бок — плаціць працэнты.

Дзе ўзяць грошы? Калі не адбываецца прыватызацыя, то грошы можна ўзяць з гэтых золатавалютных рэзэрваў. Але цяпер большасьць абывацеляў уважліва сочыць за такімі парамэтрамі, як аб’ём золатавалютных рэзэрваў і стаўка рэфінансаваньня. І як толькі рэзэрвы пачнуць зьніжацца, то, па-першае, гэта стане сыгналам, што абменны курс ужо ня плаваючы, у яго фармаваньне ўмешваецца Нацбанк. І, па-другое, гэта рызыка новай дэвальвацыі. І людзі ня будуць класці беларускія рублі на дэпазыты на сярэдні тэрмін. Будуць класьці на кароткатэрміновыя спэкулятыўныя дэпазыты. Усё гэта можа справакаваць паніку, вялікі адток укладаў з банкаўскай сістэмы, крызіс.

Таму цяпер уладам крытычна патрэбная валюта. І пытаньне: хто дасць крэдыт і забяспечыць эканамічную і палітычную стабільнасць цягам некалькіх бліжэйшых гадоў? Без рэформаў я ня бачу магчымасцей іх знайсці».

Чалы: «Канфлікты ў працоўных калектывах рэгулярна ўзьнікаюць, але яны хутка тушацца. Дасюль, хоць заробкі былі невысокія, але існавалі іншыя бонусы. Напрыклад, людзі маглі хутка і адносна нядорага атрымаць уласную кватэру. І гэта забяспечвала палітычную лаяльнасць.

Цяпер такая магчымасць для большасці закрыта. І нашто доўгі час рабіць на прадпрыемстве за жабрацкі заробак? Людзі незадаволеныя, але маюць вялікую здольнасць да адаптацыі. Можна з'ехаць у замежжа, шырока развіты шэры сэктар.

І хоць у нас улада аўтаномная ад грамадскай думкі, гэтая незадаволенасць людзей адчуваецца ўладамі. Але ў атамана ўжо няма залатога запасу. І незразумела, што рабіць».

Радыё Свабода