Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый стварылі кааліцыю “За Еўрапейскі кантынент без візавых бар’ераў"

25 лістапада ў Варшаве  прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з розных еўрапейскіх краін стварылі кааліцыю“За Еўрапейскі кантынет без візавых бар’ераў”. Сваёй мэтай кааліцыя ставіць садзеянне працэсу хутчэйшага скасавання візавых перашкод у Еўропе.

Кааліцыя вітае лібералізацыю візавага рэжыму з краінамі Заходніх Балканаў, што, на думку прадстаўнікоў НДА,  “падкрэслівае патрэбу і рэальную магчымасць распаўсюдзіць гэтыя дасягненні на астатнюю частку Еўрапейскага кантынента”.

Грамадскія актывісты таксама вітаюць заявы ЕС  пра намер падтрымаць ідэю лібералізацыі візавага рэжыму паміж Еўрасаюзам і краінамі “Усходняга партнёрства” і разумеюць “як спадзяванні суседніх з Еўрапейскай супольнасцю краін, так і натуральную заклапочанасць некаторых краін-сяброў ЕС.”  Тым не менш, кааліцыя выказвае занепакоенасць тым, што запавольванне працэсу візавай лібералізацыі ўскладняе рэалізацыю больш шырокіх задач Еўрапейскай знешняй палітыкі.

“Мы верым, што для бяспекі нашага кантынета і далейшага працэсу дэмакратычнай трансфармацыі і мадэрнізацыі краін Усходняй Еўропы – працэсу, для якога кантакты паміж людзьмі з’яўляюцца неад’емнай часткай, – неабходны эфектыўныя захады, што звязвалі б укараненне рэформ з дакладна адкрэсленымі перспектывамі адмены віз”, – гаворыцца ў заяве.

Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый таксама заклікалі Венгрыю і Польшчу падчас іх будучага прэзідэнцтва ў Радзе Еўрапейскага Саюзу памятаць пра трансфармацыі ў Цэнтральнай Еўропе і рабіць канкрэтныя крокі па набліжэнні свабоднага перамяшчэння па Еўрапейскім кантыненце.

Мемарандум падпісалі наступныя арганізацыі: (Арыгінал тэксту заявы (па-ангельску) знаходзіцца тут:


Analytical Centre on Globalization and Regional Cooperation, Armenia
Association for International Affairs (AMO) the Czech Republic
Belarus Watch, Lithuania
Centre for Social Innovations, Belarus
Eastern Europe Studies Centre, Lithuania
Europe without Barriers, Ukraine
ECAS, Brussels
EUROBELARUS
Georgian Foundation for Strategic and International Studies
Institute of Public Affairs, Poland
Institute for Public Affairs Policy, Moldova
Institute for Euro-Atlantic Cooperation, Ukraine
Open Society Institute, Sofia, Bulgaria
Östgruppen – Swedish Initiative for Democracy and Human Rights, Sweden
Office for a Democratic Belarus, Brussels, Belarus/Belgium
Open Society Institute, Brussels
Open Society Institute, Baku
Public Movement ‘Multinational Georgia’ (PMMG)
Soros Foundation, Latvia
Slovak Foreign Policy Association, Slovakia
Stefan Batory Foundation, Poland