Папярэдняя справаздача па выніках назірання за першым днём датэрміновага галасавання

http://www.ostrovets.by/wp-content/uploads/2010/04/ostrovets_vybori_2010.jpg600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі. Адсоткі, прыведзеныя ніжэй, датычаць 230 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 15 снежня.

Глядзець справаздачу ў пдф

 
















Мэтай кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» з’яўляецца назіранне за выбарамі Прэзідэнта Беларусі ў 2010 годзе, ацэнка выбарчага працэсу з пункту гледжання беларускага выбарчага заканадаўства і міжнародных стандартаў свабодных і дэмакратычных выбараў, інфармаванне пра высновы назірання беларускай грамадскасці і міжнароднай супольнасці. Кампанія з’яўляецца незалежнай і палітычна незаангажаванай. Інфармацыю пра кампанію можна знайсці на сайтах праваабарончага цэнтра «Вясна» (http://spring96.org) і Беларускага Хельсінкскага камітэта (http://www.belhelcom.org).

Праваабаронцы за свабодныя выбары!