Папярэдняя справаздача па выніках назірання за другім днём датэрміновага галасавання

600 кароткатэрміновых і 80 доўгатэрміновых назіральнікаў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» вядуць штодзённае назіранне за ходам датэрміновага галасавання на 300 выбарчых участках па ўсёй тэрыторыі Беларусі – у Мінску, абласных і раённых цэнтрах, іншых гарадскіх і сельскіх населеных пунктах. Справаздачы з выбарчых участкаў штодзённа апрацоўваюцца і з’яўляюцца рэпрэзентатыўнымі (назіраннем ахоплена 4,7% ад 6 346 выбарчых участкаў на тэрыторыі краіны), г. зн. дазваляюць ацаніць агульныя тэндэнцыі датэрміновага галасавання ў Беларусі. Адсоткі, прыведзеныя ніжэй, датычаць 258 выбарчых участкаў, справаздачы з якіх былі апрацаваныя па стане на 10.00 раніцы 16 снежня.

Глядзець справаздачу ў пдф

Праваабаронцы за свабодныя выбары!