Маніторынг эканамічнай лібералізацыі ў 2 палове 2009-пачатку 2010 г.

Дар'я Каткоўская

Маніторынг лібералізацыі з’яўляецца працягам традыцыйнага агляда новых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, прынятых у перыяд па травень 2009 г., у адпаведнасці з зацьверджаным загадам Прэмэер-міністра С.Сідорскага ад 1 снежня 2008 г. №39/2004. Планам першачарговых мерапрыемстваў па лібералізацыі ўмоваў ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці, а таксама агульнымі захадамі лібералізацыі грамадства, задэкляраванымі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Чарговы  выпуск маніторынга прадстаўляе сабой агляд нарматыўных актаў з чэрвеня 2009 г. па пачатак сакаваіка 2010 г., разгледжаных менавіта праз прызму лібералізацыйных захадаў.

На працягу апошніх месяцаў заканадаўчае рэгуляванне яўна было накіравана на прыцягненне інвестыцый, стымуляванне знешнеэканамічнай дзейнасці, разгрузцы складоў, пры гэтым не назіраліся аніякія структурныя змены ўва ўсіх галінах эканомікі, рэгуляванні дзяржаўнага і камерцыйных сэктараў. Як і раней, адзначым, што станоўчыя змены, якія адбыліся ў другой палове 2009 г., пачатку 2010 г. з большага носяць “кропачны” характар і, хоць і маюць станоўчую афарбоўку і ўплыў, не мяняюць сістэму ў цэлым, а таму не аказваюць значнага ўплыву на гаспадарчую дзейнасць у краіне.

Чытаць маніторынг у фармаце  pdf

Беларускі інстытут стартэгічных даследаванняў