Аналіз апытання грамадскай думкі ў чэрвені 2011

BISS прадстаўляе другі выпуск з серыі аналізаў грамадскай думкі. Чэрвеньскае апытанне паказала, што у грамадстве пануюць песімістычныя настроі, а ўлада страчвае сваю манаполію, працягваючы дамінаваць. Больш за 60% апытаных упэўненыя, што сітуацыя ў Беларусі развіваецца ў няслушным кірунку (гэта рэкордны лік ад 2003 г.). Больш за тое, упершыню за апошнія 10 гадоў больш як палова насельніцтва (55%) мяркуе, што сацыяльна-эканамічнае становішча ў Беларусі цягам бліжэйшых гадоў пагоршыцца (толькі 12% мяркуюць, што яна палепшыцца).

Чытаць выпуск цалкам у фармаце pdf.

BISS